І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».
ПСАЛТЫР 94:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны накідваюцца на душу справядлівага і асуджаюць кроў бязвінную. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць. |
І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».
Яны змовіліся супраць яго ды ўкаменавалі яго па загадзе цара на панадворку святыні Госпада.
І пралілі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх ахвяравалі балванам ханаанскім, і зямля спаганена была кроўю,
Ссохлася, як цагліна, горла маё, і язык мой прыстаў да гартані маёй, у парахно смерці звёў Ты мяне.
Уратуй мяне ад тых, што чыняць несправядлівасць, і ад мужоў, крывёю спэцканых, збаў мяне.
Калі яны скажуць: «Пойдзем з намі! Наладзім засаду дзеля забойства, наставім прыхавана пасткі на бязвіннага;
Хто апраўдвае бязбожніка і хто асуджае справядлівага — і той, і другі агідныя для Госпада.
Ведайце, аднак, і ўсвядомце, што калі мяне заб’еце, то кроў нявінную ўскладзеце на саміх сябе, на гэты горад і на яго жыхароў. Бо сапраўды паслаў мяне Госпад да вас, каб абвясціць у вушы вашы ўсе гэтыя словы».
У цябе прынялі падарункі, каб праліваць кроў, ты ўзяў працэнты і займаешся ліхвярствам, і дзеля карысці ўзвёў паклёп на блізкіх сваіх, і пра Мяне забыўся”, — кажа Госпад Бог.
Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.
Такім чынам, цяпер, цару, пацвердзі рашэнне і пастаў пячаць на загадзе, каб не было адклікана паводле непарушнага закону мідзян і персаў».
А калі настала раніца, сышліся ўсе першасвятары і старэйшыны народа на раду супраць Ісуса, каб аддаць Яго на смерць.
кажучы: «Зграшыў я, выдаючы кроў бязвінную». А яны сказалі: «Дык што ты хочаш ад нас? Ты сам глядзі!»
Якога з прарокаў не пераследавалі бацькі вашы? Пазабівалі вы і тых, якія прадказвалі прыход Справядлівага, Якому вы сталі цяпер здраднікамі і забойцамі.
І бачыў я гэтую жанчыну п’янаю крывёй святых і крывёй мучанікаў Ісусавых. І здзівіўся, калі ўбачыў яе, вялікім здзіўленнем.