А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»
ПСАЛТЫР 9:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) КАФ. Бо не да канца будзе забыты ўбогі; спадзяванне ўбогага не згіне ў вечнасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне. |
А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»
і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».
няхай вораг чыніць пераслед душы маёй, і схопіць, і растопча па зямлі жыццё маё і славу маю перакіне ў попел.
Вылі гнеў Твой на паганаў, якія Цябе не прызналі, і на царствы, якія не прызывалі імя Твайго.
Ты, што пасвіш Ізраэля, зважай! Ты, што вядзеш, бы авечку, род Язэпа; Ты, што сядзіш на херубіне,
Прабудзіся, прабудзіся! Адзенься ў магутнасць, рука Госпада! Прабудзіся, як у мінулыя дні, у пакаленнях вякоў. Ці ж не ты паразіла Рагаба, пакалечыла дракона?
Вылі гнеў Свой на народы, якія не прызнаюць Цябе, і на плямёны, якія не прызываюць імя Твайго, бо праглынулі яны Якуба і з’елі яго, і спустошылі выганы яго».
Хай паўстануць народы і сыдуць у даліну Язафата, там бо сяду Я, каб судзіць усе сумежныя народы.
І ў гневе і абурэнні здзейсню помсту над усімі народамі, якія былі непаслухмянымі Мне».
“Таму чакай Мяне, — кажа Госпад, — у дзень, калі паўстану як сведка; бо вырашыў Я сабраць усе народы і склікаць царствы, каб выліць на іх лютасць Маю, увесь гнеў абурэння Свайго, бо агнём руплівасці Маёй будзе спалена ўся зямля.
І калі народ Егіпта не падымецца дзеля гэтага і не прыйдзе, зваляцца на яго няшчасці, якімі Госпад карае народы, што не прыйдуць на святкаванне свята палатак.
І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага.
Зберажэ Ён ногі святых Сваіх, бязбожнікі ж у цемры сціхаюць, бо не сваёю сілаю чалавек дужы.