ПСАЛТЫР 63:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай загінуць яны ад мяча, пажывай лісаў будуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам! |
Госпадзе, не дай сумецца мне, бо я клічу Цябе; хай асаромяцца бязбожнікі, хай яны ў пекла сыдуць
У той дзень будзе пяць гарадоў у краі Егіпецкім, якія загавораць моваю хананейскаю, якія прысягнуць Госпадам Магуццяў; адзін з іх будзе называцца горадам сонца.
Прысягнуў Я Самім Сабою: з вуснаў Маіх выйшла справядлівасць, слова, якое не вернецца; бо перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».
калі хто ім будзе дабраслаўляць сябе на зямлі, будзе дабраслаўляцца Богам праўды. А калі хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам праўды, бо ранейшыя прыгнёты аддадуцца на забыццё і будуць закрытымі ад вачэй Маіх.
Дзеля таго аддай іх дзяцей на голад ды завядзі іх пад меч! Хай жонкі іх стануць бяздзетнымі ды ўдовамі, а мужы іх хай папрападаюць ад пошасці, а моладзь іх хай загіне ў баі ад меча.
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
Бо Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,
і сказаў яму: «Не бойся, бо не знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго; і ты будзеш цараваць над народам Ізраэля, і я буду другім па табе: але і Саўл, бацька мой, ведае гэта».
Бо хто, спаткаўшы ворага свайго, пусціў бы яго ў добрую дарогу? Але хай Госпад аддасць табе за гэты выпадак, за тое, што ты сёння зрабіў адносна мяне.