Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 63 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 63

1 Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.

2 Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.

3 Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.

4 Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.

5 Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.

6 Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,

7 калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.

8 Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.

9 Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая.

10 А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі,

11 будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.

12 І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.

Сачыце за намі:



Аб'явы