Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 63 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 63

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2 Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.

3 Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,

4 якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой - слова зьедлівае,

5 каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.

6 Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?

7 Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.

8 Але Бог паб'е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.

9 Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.

10 І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.

11 А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!

Сачыце за намі:



Аб'явы