І выйшаў Ізаак на поле надвячоркам памаркоціцца. Калі падняў ён вочы, убачыў вярблюдаў надыходзячых.
ПСАЛТЫР 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае! |
І выйшаў Ізаак на поле надвячоркам памаркоціцца. Калі падняў ён вочы, убачыў вярблюдаў надыходзячых.
Бо Эздра схіліў сэрца сваё, каб вывучаць і спаўняць закон Госпадаў, і выконваць, і вучыць у Ізраэлі прыказанню і закону.
Алілуя. АЛЕФ. Шчасны чалавек, які шануе Госпада, БЭТ. які вельмі любіць прыказанні Яго.
Песня. Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору. Паводле «Магалат». Для спеваў. Маскіль. Гемана Эзрахіта.
Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў.
а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?
і была ўдавой васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не пакідала святыні, служачы там Богу днём і ўночы ў постах і маленнях.
Бо вы памятаеце, браты, працу нашу і стому; ноччу і днём робячы, каб каго з вас не абцяжарыць, абвяшчалі мы вам Евангелле Божае.
Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленнем, што ў маіх малітвах уночы і днём без перапынку маю ў памяці цябе,
Няхай не адыдзе гэтая кніга закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб пільнаваць і выконваць усё, што напісана ў ёй: тады будуць найшчаснейшыя дарогі твае і будзеш мець поспех.
бо любоў да Бога ў тым, каб мы выконвалі прыказанні Яго, а прыказанні Яго не цяжкія,