Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ІСУСА 1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І сталася па смерці Майсея, паслугача Госпада, сказаў Госпад да Ешуа, сына Нуна, памочніка Майсея, і казаў яму:

2 «Майсей, паслугач Мой, памёр; дык цяпер ты ўстань і перайдзі праз гэты Ярдан, ты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я дам сынам Ізраэля.

3 Кожнае месца, на якое ступіць падэшва нагі вашай, Я даю вам, як Я сказаў Майсею.

4 Ад пустыні і ад Лібана гэтага аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат, уся зямля хетэяў, і аж да Вялікага мора на захад сонца будзе мяжа ваша.

5 Ніхто не зможа супрацівіцца табе ва ўсе дні жыцця твайго; як Я быў з Майсеем, так буду і з табою; не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.

6 Будзь цвёрды і мужны, бо ты гэтаму народу жэрабем

7 Толькі будзь цвёрды і вельмі мужны, каб пільнаваць і выконваць увесь закон, які пераказаў табе Майсей, паслугач Мой. Не адступіся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб мець поспех ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.

8 Няхай не адыдзе гэтая кніга закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб пільнаваць і выконваць усё, што напісана ў ёй: тады будуць найшчаснейшыя дарогі твае і будзеш мець поспех.

9 Ці не Я загадваю табе: “Будзь цвёрды і мужны, не палохайся і не бойся, бо з табою Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго імкнешся”»?

10 І загадаў Ешуа кіраўнікам народа, кажучы: «Прайдзіце праз лагер і загадайце народу, і кажыце:

11 “Прыгатуйце сабе ежу, бо па трэцім дні пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую Госпад, Бог ваш, дае вам ва ўласнасць”».

12 А пакаленню Рубэна і Гада і палове пакалення Манасы сказаў:

13 «Прыпомніце загад, што вам загадаў Майсей, паслугач Госпада, кажучы: “Госпад, Бог ваш, даў вам супакой і гэтую зямлю”.

14 Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,

15 аж пакуль дасць Госпад супакой братам вашым, як і вам даў, каб і яны таксама валодалі зямлёй, якую Госпад, Бог ваш, мае даць ім. І тады вернецеся ў зямлю валодання вашага, якую даў вам Майсей, паслугач Госпада, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй».

16 І адказалі яны Ешуа гэтымі словамі: «Усё, што ты загадаў нам, зробім і, куды пашлеш, пойдзем.

17 Як слухалі мы ва ўсім Майсея, так будзем слухаць і цябе; толькі хай будзе Госпад, Бог твой, з табою, як быў з Майсеем.

18 Хто будзе пярэчыць вуснам тваім і не слухацца ўсіх слоў тваіх, што яму загадаеш, хай будзе пакараны смерцю; ты толькі будзь цвёрды і мужны».

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы