Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 15:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Здабыты словы Твае, і я зьеў іх; і было слова Тваё мне на радасьць і на злагаду сэрца майго; бо імя тваё названа на мне, Госпадзе Божа Саваоф.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 15:16
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ад загадаў вуснаў Яго не адступаюся, і ў сэрцы сваім захоўваю словы вуснаў Яго.


Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.


Сведчанні Твае — спадчына мая навечна, бо яны — радасць сэрца майго.


МЭМ. Як жа палюбіў я закон Твой, Госпадзе; цэлы дзень — роздум мой [пра яго].


Лепш для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.


Чаму Ты — быццам чалавек разгублены, як волат, які не можа ратаваць? Ты ж паміж нас, Госпадзе, і імя Тваё прызываюць у нас, не пакідай нас!»


А ты, сын чалавечы, слухай, што Я табе скажу, і не будзь упорысты, як гэты народ бунтоўны; адчыні вусны свае і з’еж, што Я табе даю».


Ці будзе пракляты дом Якуба? Ці зменшыўся Дух Госпадаў, або ці такія ўчынкі Яго? Ці словы Яго не спагадныя да тых, хто справядліва робіць?


Такім чынам, увесь народ пайшоў есці, і піць, і пасылаць часткі ежы, і ўзбуджаць вялікую радасць, бо зразумелі словы, якім іх вучылі.


Буду захапляцца пастановамі Тваімі, не забуду словы Твае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы