Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 1

1 Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;

2 а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!

3 І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.

4 Ня так у бязбожнікаў; яны - быццам пыл, ветрам падняты.

5 Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі - на сходзе праведных.

6 Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!

Сачыце за намі:



Аб'явы