ПЕСЬНЯ 4:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Парасткі твае — гай яблыкаў гранатавых з адборнымі пладамі, кіпер з нардам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Улоньне тваё — сад яблык гранатовых з адборнымі пладамі, кіпэр і нард. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зарасьнікі твае - гранатавы гай з сакавітымі пладамі, кіперы з нардамі, |
«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.
Нард і шафран, пахкі трыснёг і карыца з усімі пахкімі дрэвамі, міра і алоэ ды з усімі лепшымі алейкамі.
Падыміся, вецер паўночны, наляці, вецер паўднёвы; павей на сад мой, і хай паплывуць пахі яго».
«Спусцілася я ў арэхавы сад, каб паглядзець на плады далін, каб зірнуць, ці квітнее вінаград, ці зелянеюць дрэвы гранатавыя.
«Улюбёны мой увайшоў у сад свой, да кветнікаў водараў, каб пасвіцца ў садах і збіраць лілеі.
Схапіла б я цябе і павяла б у дом маці сваёй; там бы ты вучыў мяне, і дала б я табе чару пахкага віна і хмельнага напою гранатавых яблыкаў маіх.
А ўвесь твой народ будзе народам справядлівых, якія атрымаюць у спадчыну навечна зямлю, парастак насаджэння Майго, твор рукі Маёй на ўслаўленне.
Як бо зямля прыносіць сваю расліннасць ды як сад родзіць свае пасевы, так Госпад Бог народзіць справядлівасць і хвалу перад абліччам усіх народаў.
Адзін аднаму не замінае, кожны ідзе сваім шляхам; яны прарываюцца праз стрэлы, і гэта ім не шкодзіць.
І, калі Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сімона пракажонага, і ўзлягаў за сталом, прыйшла жанчына, трымаючы алябастравую пасудзіну каштоўнага алейку нардавага, і, разбіўшы алябастр, выліла Ісусу на галаву.
Марыя ж узяла фунт каштоўнага алейку нардавага і намасціла ногі Ісусу, і абцёрла сваімі валасамі Яго ногі, а пах алейку напоўніў увесь дом.