Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.
ДРУГІ ЗАКОН 3:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Госпадзе Божа, Ты пачаў Свайму слузе аб’яўляць Сваю веліч і руку магутную. Які ж ёсць іншы бог на небе або на зямлі, які б здолеў выканаць справы Твае і прыпадобніцца да магутнасці Тваёй? Біблія (пераклад А.Бокуна) “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты пачаў слузе Твайму аб’яўляць веліч Тваю і руку Тваю магутную. Які ж бог на небе або на зямлі зрабіў такія справы і чыны магутныя? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уладару Госпадзе, Ты пачаў паказваць рабу Твайму веліч Тваю і моцную руку Тваю; бо які бог ёсьць на небе, альбо на зямлі, які мог бы чыніць такія дзеі, як Твае, і з магутнасьцю такою, як Твая? |
Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.
бо паўсюль будзе чутна пра імя Тваё вялікае, і руку Тваю моцную, і плячо Тваё ўзнятае, — такім чынам, калі прыйдзе ён і будзе прасіць у гэтым месцы,
ён сказаў: «Госпадзе, Божа Ізраэля, няма Бога, падобнага да Цябе, ані ў небе, ані на зямлі; Ты захоўваеш запавет і міласэрнасць з паслугачамі Тваімі, якія ходзяць перад Табою са шчырым сэрцам сваім,
Дык цяпер, Божа наш, вялікі, магутны і страшны, захоўваючы запавет і міласэрнасць, хай не будуць малымі ў Цябе ўсе беды, што наведалі нас, цароў нашых, і князёў нашых, і святароў нашых, і прарокаў нашых, і бацькоў нашых ды ўвесь народ Твой, ад дзён цароў асірыйскіх аж па гэты дзень.
Усе косці мае скажуць: «Госпадзе, хто падобны да Цябе? Ты вырываеш няшчаснага з рук дужэйшага за яго, абнядоленага і беднага — ад тых, што рабуюць яго».
і справядлівасць Твая, Божа, аж да вышыняў, учыніў Ты вялікія справы: Божа, хто ж падобны да Цябе?
Бог, годны ўшанавання на нарадзе святых, вялікі і жахлівы Ён над усімі, хто навокал Яго.
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
Ён адказаў: «Заўтра». А Майсей сказаў: «Згодна са словам тваім, зраблю, каб ведаў ты, што няма нікога, акрамя Госпада, Бога нашага.
бо ў гэты раз пашлю ўсе плягі Мае на сэрца тваё, і на паслугачоў тваіх, і на народ твой, каб ведаў ты, што няма падобнага Мне на ўсёй зямлі.
Няма нікога падобнага да Цябе, Госпадзе! Магутны Ты, і вялікае імя Тваё ў магутнасці!
Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы,
Няма варажбы ў Якуба, ані прадказанняў у Ізраэля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраэлю, што зрабіў Бог.
І вы даведаецеся сёння пра тое, чаго не ведаюць дзеці вашы, якія не бачылі навукі Госпада, Бога вашага, вялікіх учыненняў Яго, і дужай рукі, і ўзнятага пляча,