выйшлі з вайною супраць Бэры, цара Садома, і супраць Біршы, цара Гаморы, і супраць Сенааба, цара Адамы, і супраць Шэмэбэра, цара Себаіма, і супраць цара Бэлы, або Сэгора.
ДРУГІ ЗАКОН 29:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Серка, і соль, і пажарышча — уся яго зямля, так што не будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасля загубы Садома і Гаморы, Адамы і Себаіма, якія Госпад знішчыў у гневе Сваім і раз’ятранасці”. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Серка і соль, і пажарышча на ўсёй зямлі. Ня будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, і ня вырасьце на ёй аніякая трава, як пасьля загубы Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма, якія ГОСПАД зьнішчыў у гневе Сваім і ў ярасьці Сваёй”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) серка і соль, пажарышча - уся зямля; не засяваецца і ня родзіць яна, і ня ўзыходзіць на ёй ніякай травы, як пасьля зьнішчэньня Садомы, Гаморы, Адмы і Сэваіма, якія скінуў Гасподзь у гневе Сваім і ў лютасьці Сваёй. |
выйшлі з вайною супраць Бэры, цара Садома, і супраць Біршы, цара Гаморы, і супраць Сенааба, цара Адамы, і супраць Шэмэбэра, цара Себаіма, і супраць цара Бэлы, або Сэгора.
і святыня гэтая будзе зруйнаваная. Кожны, хто пройдзе каля яе, задзівіцца, і прысвісне, і скажа: “Чаму Госпад зрабіў гэта зямлі гэтай і дому гэтаму?”
І адкажуць: “Бо яны пакінулі Госпада, Бога свайго, Які вывеў бацькоў іх з зямлі Егіпецкай, і яны пайшлі за чужымі багамі, і пакланяліся ім; дзеля таго Госпад навёў на іх усё гэтае ліха”».
«Ідзіце і спытайце Госпада адносна мяне, і адносна народа, і адносна ўсёй Юдэі паводле слоў гэтай кнігі, якая была знойдзена; бо вялікі гнеў Госпада ўзгарэўся супраць нас, бо не паслухалі бацькі нашы слоў кнігі гэтай, каб споўніць усё, што нам напісана».
Зямля ваша спустошана, гарады вашы агнём папалены: чужынцы топчуць палеткі вашы на вачах вашых; і апусцела, як па знішчэнні варожым.
Тады будзе Бабілон, перл валадарстваў, высокі гонар халдэяў, такім, як калі перавярнуў Госпад Садом і Гамору.
І ператворацца ручаі яго ў смалу, а глеба яго — у серу, і будзе зямля яго смалою гаручаю.
Дом святасці Тваёй і славы нашай, дзе хвалілі Цябе бацькі нашы, пайшоў на спаленне агнём, бо ўсе нашы спадзяванні абярнуліся ў руіны.
Ён будзе падобны да тамарыска на пустэчы, і не ўбачыць ён, калі прыходзіць дабро. Ён будзе жыць на сухім месцы ў пустыні, на зямлі салёнай і бязлюднай.
хай будзе той чалавек, як гарады, якія знішчыў Госпад і не пашкадаваў, хай чуе ён крык раніцай і гармідар апоўдні,
“Як зруйнаваны былі Садом і Гамора і суседзі іх, — кажа Госпад — не будзе жыць там чалавек, і не будзе качаваць у ёй ніводзін сын чалавечы.
«Я замяню Ерузалім на кучу камянёў і лежышча шакалаў, а гарады юдэйскія замяню на пустэчу, таму не будзе там жыхароў».
Але балоты яго і затокі не будуць аздароўлены, бо яны будуць аддадзены на саляныя капальні.
“Спустошыў Я вас, як спустошыў Бог Садом і Гамору, і сталіся вы, як галавешка, выцягнутая з агню; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.
Дзеля таго, жыву Я, — кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля, — Мааб будзе, як Садом, і сыны Амона будуць, як Гамора, месцам церняў і капальняй солі ды пустыняй навечна; астатак народа Майго возьме іх, як здабычу, і рэшта народа Майго атрымае іх у спадчыну».
аж у дзень, калі Лот выйшаў з Садома, паліліся з неба дажджом агонь ды серка і выгубілі ўсіх.
І як таксама прадказаў Ісая: «Калі б Госпад Сабаот не пакінуў нам нашчадкаў, сталі б мы як Садом ды былі б падобнымі да Гаморы».
Таксама Садом, і Гамора, і суседнія гарады, што падобным чынам аддаваліся распусце і пайшлі за чужым целам, сталіся прыкладам, церпячы кару вечнага агню.
І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.
Затым Абімэлех увесь той дзень атакаваў горад, і здабыў яго, і, забіўшы жыхароў яго, а сам горад знішчыўшы, пасыпаў яго соллю.