О Госпадзе, Божа Абрагама, і Ізаака, і Ізраэля, бацькоў нашых, захавай навек гэтую волю сэрца іх; і хай заўсёды сэрца іх ставіцца да Цябе з пашанаю.
ДЗЕІ 24:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Да таго, вось, прызнаюся перад табою, што на шляху, які яны называюць герэзіяй, я служу Богу бацькоў, верачы ва ўсё, што напісана ў законе ды ў прарокаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) Але прызнаюся табе, што паводле шляху, які яны герэзіяй называюць, я гэтак служу Богу бацькоў, верачы ўсяму, што напісана ў Законе і ў Прарокаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў тым прызнаюся табе, што паводле вучэньня, якое яны называюць ерасьсю, я сапраўды служу Богу бацькоў маіх, верачы напісанаму ў законе і прароках, |
О Госпадзе, Божа Абрагама, і Ізаака, і Ізраэля, бацькоў нашых, захавай навек гэтую волю сэрца іх; і хай заўсёды сэрца іх ставіцца да Цябе з пашанаю.
І зноў сказаў Бог Майсею: «Гэта скажаш сынам Ізраэля: “Той, Хто ёсць, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас; гэта імя ў Мяне навек, і гэта памятны Мой знак з пакалення ў пакаленне”.
Тыя, што прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Жыве Бог твой, Дан!” і “Жыве шлях Бээр-Сэбы!” — падуць і болей не паўстануць».
І пойдуць народы многія, і скажуць: «Хадземце, узыдзем на гару Госпада, і да дома Бога Якубава, і будзе Ён вучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па дарогах Яго». Бо з Сіёна выйдзе закон, і слова Госпадава — з Ерузаліма.
Дык вось, кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго прызнаю і Я перад Айцом Маім, Які ёсць у небе.
І ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі.
Закон і прарокі былі аж да Яна; а адгэтуль весціцца Валадарства Божае, і кожны дзеля яго сілу прымяняе.
І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
І сказаў ім: «Ці ж не такія былі словы, якія Я гаварыў вам, калі быў яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў законе Майсея, і ў прарокаў, і ў псальмах».
Піліп жа знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсей у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпа з Назарэта».
І ўсе прарокі сведчаць аб тым, што кожны, хто верыць у Яго, атрымае адпушчэнне грахоў праз імя Яго».
Па прачытанні закону і прарокаў начальнікі сінагогі паслалі да іх, кажучы: «Калі маеце, мужы браты, нейкае слова заахвоты для народа, прамоўце!»
Але некаторыя з тых, што ўверылі з герэзіі фарысейскай, супрацівіліся, кажучы: «Трэба абрэзаць іх і загадаць трымацца закону Майсея!»
Але паколькі некаторыя закамянелі і не верылі, знеслаўляючы шлях перад натоўпамі, дык аддзяліўся ён ад іх ды аддзяліў вучняў, і штодзень гутарыў у школе Тырана.
А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых прадвыбраў цябе, каб пазнаў ты волю Яго і ўбачыў Справядлівага, ды пачуў голас з вуснаў Яго,
Пачуўшы гэтае, Фэлікс адклаў справу іх, сказаўшы: «Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лісій».
Мы знайшлі, што гэты чалавек – зараза і выклікае бунты сярод усіх юдэяў у цэлым свеце, і ён – правадыр секты Назарэйцаў,
Ён жа апраўдваўся: «Не зграшыў я нічым ані супраць закону юдэйскага, ані супраць святыні, ані супраць цэзара».
Але з дапамогай Божай жыву да сёння і стаю, сведчачы малым і вялікім, не кажучы нічога звыш таго, што прадказвалі прарокі і Майсей, што мае стацца,
Жыццё маё ад маладосці, якое праходзіла ў народзе маім і ў Ерузаліме, ведаюць усе юдэі.
Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай гарэзіі, што ўсюды працівяцца ёй».
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.
Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Паслугача Свайго Ісуса, Якога вы выдалі ды адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі ён вырашыў вызваліць Яго;
“Я – Бог бацькоў тваіх, Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”. Затрымцеўшы, Майсей не адважыўся глядзець.
і папрасіў у яго лістоў да сінагог у Дамаску, каб, калі знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, увязніўшы, дастаўляць у Ерузалім.
сведка мне Бог, Якому служу духам маім, абвяшчаючы Евангелле Сына Яго, як я несупынна ўспамінаю вас,
Але цяпер выявілася справядлівасць Божая незалежна ад закону, аб якой сведчаць закон і прарокі,
балванапаклонства, чараванне, варожасць, сварлівасць, нянавісць, забойствы, гнеў, звадкі, нязгода, герэзіі,
Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленнем, што ў маіх малітвах уночы і днём без перапынку маю ў памяці цябе,
даследуючы, калі і на якую пару паказваў Дух Хрыстоў, Які ў іх прабываў і Які прадказваў пакуты Хрыста і пазнейшую славу.
І я паў яму да ног, каб ушанаваць яго. А ён кажа мне: «Глядзі, не рабі гэтага! Бо я саслужнік твой і братоў тваіх, якія маюць сведчанне Ісуса. Богу пакланіся. Бо сведчанне Ісуса ёсць дух прароцтва».