Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 28:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай гарэзіі, што ўсюды працівяцца ёй».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Лічым жа вартым пачуць ад цябе, як ты думаеш, бо пра герэзію гэтую вядома нам, што ўсюды ёй працівяцца».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Зрэшты, нам пажадана пачуць ад цябе, як ты думаеш; бо вядома нам, што пра гэта вучэньне ўсюды спрачаюцца.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 28:22
14 Крыжаваныя спасылкі  

Многа бачыў ты, а не беражэш; вушы адкрыў ты, а не чуеш».


І дабраславіў іх Сімяон, кажучы Марыі, Маці Яго: «Вось, Ён пастаўлены на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі ды на знак, якому будуць працівіцца,


Але некаторыя з тых, што ўверылі з герэзіі фарысейскай, супрацівіліся, кажучы: «Трэба абрэзаць іх і загадаць трымацца закону Майсея!»


Да таго, вось, прызнаюся перад табою, што на шляху, які яны называюць герэзіяй, я служу Богу бацькоў, верачы ва ўсё, што напісана ў законе ды ў прарокаў,


Яны добра ведаюць мяне ад пачатку і, каб хацелі, маглі б засведчыць, што я, як фарысей, жыў паводле звычаяў найдасканалейшага вучэння нашай рэлігіі.


Тады першасвятар і ўсе, што былі з ім, з існуючэй герэзіі садукейскай, напоўніліся зайздрасцю,


Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім свеце;


Бо мусяць быць сярод вас і герэзіі, каб выявіліся сярод вас тыя, што выпрабаваны.


Паводзіны вашы сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што ставяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, славілі Бога ў дзень адведзінаў.


але са спагаднасцю і страхам мейце добрае сумленне, каб тым, чым вас прыніжаюць, як злачынцаў, былі зганьбаваны тыя, што ачарняюць вашы добрыя паводзіны ў Хрысце.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы