ГАБРЭЯЎ 11:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёк аглядаючы яго, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, але толькі здалёк бачачы іх, і маючы пэўнасьць, і вітаючы [іх], і прызнаючы, што яны — чужынцы і вандроўнікі на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе гэтыя памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, а толькі здалёк глядзелі, і радаваліся, і казалі пра сябе, што яны вандроўнікі і прыхадні на зямлі; |
«Я ў вас чужынец і пасяленец, дазвольце мне прыдбаць магілу побач з вамі, каб мог я пахаваць сваю памерлую».
І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
Ён адказаў: «Дзён пілігрымавання майго — сто трыццаць гадоў, кароткіх і ліхіх; не дасягнулі яны нават дзён бацькоў маіх, на працягу якіх яны пілігрымавалі».
І сказаў ён Язэпу, сыну свайму: «Вось, я паміраю, але Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
Усе яны — гэта дванаццаць пакаленняў Ізраэля. Вось, гэта сказаў ім бацька іх і дабраславіў кожнага паасобку асабістымі дабраславеннямі.
Скончыўшы даручэнні сынам сваім, паклаў ён ногі свае на ложку і сканаў, і быў далучаны да народа свайго.
Калі ж гэта прамінула, сказаў ён братам сваім: «Пасля смерці маёй Бог адведае вас і выведзе з гэтай зямлі ў зямлю, якую паабяцаў Абрагаму, Ізааку і Якубу».
Ведаю вось я, што Адкупіцель мой жыве і што ў апошні дзень падымецца Ён над парахном;
Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.
Яна нарадзіла яму сына, якога ён назваў Гэрсам, кажучы: «Прыхадзень я ў зямлі чужой».
Зямлю не належыць прадаваць назаўсёды, бо яна — Мая, а вы — прышэльцы і пасяленцы ў Мяне.
Той адказаў яму: «Не пайду я з табой, але вярнуся ў зямлю сваю, у якой я нарадзіўся».
Бачу яго, але яшчэ не цяпер; аглядаю яго, але не паблізу. Узыходзіць зорка з Якуба і паўстае скіпетр з Ізраэля; і ён струшчыць галаву Мааба і зруйнуе ўсіх сыноў Сэта.
Сапраўды кажу вам: многія прарокі і справядлівыя прагнулі бачыць, што вы бачыце, і не бачылі, ды чуць, што вы чуеце, і не чулі.
Бо мы ўжо збаўлены надзеяй, аднак надзея бачная – гэта не надзея; бо калі хто бачыць, дык хіба спадзяецца хтосьці на тое, што бачыць?
Бо мы не глядзім на тое, што бачнае, але на тое, што нябачнае, бо бачныя рэчы – часовыя, а нябачныя – вечныя.
Дзеля таго мы заўсёды адважныя, хоць ведаем, што, пакуль жывем у целе, мы далёкія ад Госпада,
Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне святых і члены сям’і Божай,
Праз веру прынёс Абрагам Ізаака, калі выпрабоўваўся, і адзінага сына склаў у ахвяру той, які атрымаў абяцанне
Праз веру пакінуў ён Егіпет, не збаяўшыся злосці царскай; вытрываў, як быццам бачачы Нябачнага.
Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, перасяленцам, расцярушаным у Понце, у Галатыі, у Кападоцыі, у Азіі і ў Бітыніі, выбраным
І калі Айцом завеце Таго, Хто без аглядкі на асобы судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час пражывання вашага,
Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.