ВЫСЛОЎІ 8:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маё — гэта розум і разважлівасць, разважлівасць — мая, мужнасць — мая. Біблія (пераклад А.Бокуна) У мяне рада і сапраўдная мудрасьць, я — розум, у мяне сіла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У мяне рада і праўда: я розум, у мяне сіла. |
Зручных выпадкаў шукае той, хто жадае пазбавіцца сябра; раздражняе яго ўсякая парада.
Але гэта выйшла ад Госпада, Бога Магуццяў, — даў Ён цудоўную параду, павялічыў мудрасць.
З кім Ён раіўся, і хто вучыў Яго, і хто Яго настаўляў на шлях справядлівасці і перадаваў Яму веды ды паказаў Яму дарогу разважлівасці?
Бо нарадзілася нам Дзіця, дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах; і назавуць Яго імем: дзівосны Дарадца, Бог моцны, Айцец вечнасці, Князь міру.
Вялікі ў рашэннях і магутны ў справах, вочы Твае адкрыты на ўсе шляхі сыноў Адама, каб аддаць кожнаму паводле шляхоў яго і паводле пладоў учынкаў яго.
для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос – моц Божая ды мудрасць Божая.
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,