але Я даю табе і тое, пра што ты не прасіў, гэта значыць, багацце і славу такую, што падобным да цябе не будзе ніхто з цароў ува ўсе дні жыцця твайго.
ВЫСЛОЎІ 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) працягласць дзён — у яе правай руцэ, а ў яе левай руцэ — багацце і слава. Біблія (пераклад А.Бокуна) Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Даўгадзённасьць у правіцы ў яе, а ў лявіцы багацьце і слава; |
але Я даю табе і тое, пра што ты не прасіў, гэта значыць, багацце і славу такую, што падобным да цябе не будзе ніхто з цароў ува ўсе дні жыцця твайго.
Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.
каб ён не атрымаў цяпер, у гэты час, сярод пераследаванняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сясцёр, і мацярок, і сыноў, і палёў, а ў будучым веку – жыццё вечнае.
як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога не маюць, а ўсім валодаюць.
Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.