Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 23:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

бо ўрэшце рэшт — укусіць, як гадзюка, свой яд, як вужака, запусціць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У канцы яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід;

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 23:32
18 Крыжаваныя спасылкі  

Піў ён атруту змяіную — і заб’е яго язык гадзюкі.


На змяю і яшчарку наступіш, ды растопчаш ільва і дракона.


І кожны з іх кінуў палкі свае, якія ператварыліся ў змей; але кій Аарона праглынуў іх палкі.


Віно — празмерная рэч і сіцэра — неспакойная; ніхто з тых, хто захапляецца імі, не будзе мудрым.


а ў рэшце рэшт ты будзеш стагнаць, калі сілы твае і цела тваё будуць растрачаныя,


Хто капае дол, той упадзе ў яго, а таго, хто руйнуе мур, укусіць гадзюка.


Немаўлятка гуляць будзе па-над ямаю гадзіны, і ўсуне руку сваю ў нару гадзіны дзіця, якое будзе аднята ад грудзей.


Нагамі патаптаны будзе вянец пыхі п’яніцаў Эфраіма;


Выседжваюць яйкі змеяў ды ткуць павуцінне; хто з’есць іх яйкі, памрэ, а з разбітага [яйка] праб’ецца васіліск.


прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»


Бо, вось, пашлю Я супраць вас васіліскаў, супраць якіх няма замовы, і яны будуць вас кусаць, — кажа Госпад, — і не зможаце лячыцца».


Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.


І калі б схаваліся на вяршыні Кармэля, там вышукаю і забяру іх. Ды калі б скрыліся ад вачэй Маіх у глыбіні мора, там загадаю змею, і ён укусіць іх.


Які ж вы мелі плод тады з таго, чаго цяпер саромеецеся? Бо канец гэтага – смерць!


І не ўпівайцеся віном, у якім распуста, але напаўняйцеся Духам,