Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Хто капае дол, той упадзе ў яго, а таго, хто руйнуе мур, укусіць гадзюка.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломіць агароджу, укусіць зьмяя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць зьмяя.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:8
13 Крыжаваныя спасылкі  

Тым часам Ахітатэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.


і падбеглі дзесяць юнакоў, збраяносцы Ёаба, і, б’ючы, забілі яго.


Такім чынам, павесілі Амана на шыбеніцы, якую ён прыгатаваў для Мардахэя; і так супакоілася абурэнне цара.


Уздыміся, Божа, па-над нябёсы, а слава Твая па ўсёй зямлі.


Справядлівасць справядлівых вызваліць іх, а несправядлівыя будуць захоплены ўласнымі падкопамі.


Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто скідвае камень, да таго ён вернецца.


Хто разбівае камяні, будзе скалечаны імі, а хто сячэ дровы, выставіць сябе праз іх на небяспеку.


Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.


І калі б схаваліся на вяршыні Кармэля, там вышукаю і забяру іх. Ды калі б скрыліся ад вачэй Маіх у глыбіні мора, там загадаю змею, і ён укусіць іх.


І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Эфры, і на адным камені забіў сваіх братоў, сыноў Ерабаала, семдзесят чалавек. І не забіў толькі Ёатама, наймалодшага сына Ерабаала, бо ён схаваўся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы