Так вось Бог, калі нішчыў гарады гэтай мясцовасці, памятаючы пра Абрагама, вызваліў Лота ад пагібелі ў гарадах, у якіх ён пражываў.
ВЫСЛОЎІ 21:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы назірае за домам бязбожніка: як упадаюць бязбожныя у няшчасце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Разважае праведнік пра дом бязбожніка, як гінуць бязбожнікі ў ліхоцьці сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнік назірае за домам бязбожніка: як упадаюць бязбожныя ў няшчасьце. |
Так вось Бог, калі нішчыў гарады гэтай мясцовасці, памятаючы пра Абрагама, вызваліў Лота ад пагібелі ў гарадах, у якіх ён пражываў.
Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.
Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.
У мностве бязбожнікаў будуць множыцца злачынствы, і справядлівыя ўбачаць іх пагібель.
Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».
“Спустошыў Я вас, як спустошыў Бог Садом і Гамору, і сталіся вы, як галавешка, выцягнутая з агню; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.