ВЫСЛОЎІ 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб усцярогся ты ад дарогі ліхой і ад чалавека, які хлусіць, Біблія (пераклад А.Бокуна) каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва, Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб адвесьці цябе ад дарогі ліхое, ад чалавека, які гаворыць няпраўду, |
Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
Хто спадзяецца на сэрца сваё — той бязглузды, а хто ходзіць мудра — сам будзе збаўлены.
бо агіднасць для Госпада — усякі крывадушны чалавек, а з сумленнымі — сяброўства Яго.
Страх Госпадаў — ненавідзець высакамер’е, пыхлівасць, ліхую дарогу, зло, ненавідзець і крывадушныя вусны.
ды паміж вас саміх знойдуцца людзі, што будуць прамаўляць адваротнае, каб пацягнуць за сабой вучняў.
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,