Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 10:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Вусны справядлівага бачаць прыемнае, а вусны бязбожнікаў — дрэннае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а ў вуснах бязбожнікаў — падступнасьць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Вусны праведніка любяць богаспадобнае, а вусны бязбожных - разбэшчанае.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 10:32
13 Крыжаваныя спасылкі  

Дабраславеннем справядлівых узвысіцца горад, а вусны бязбожнікаў разбураць яго.


Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.


Словы бязбожнікаў учыняюць засаду дзеля забойства, а вусны справядлівых вызваляюць іх.


Язык мудрых лье веды, вусны бязглуздых выкрыкваюць бязглуздасць.


Розум справядлівага абдумвае, што адказаць; вусны бязбожнікаў зласловяць.


каб усцярогся ты ад дарогі ліхой і ад чалавека, які хлусіць,


Адхілі ад сябе крывадушны язык, і хай будуць далёка ад цябе шкодныя вусны.


Чалавек несправядлівы, чалавек небяспечны ходзіць з крывадушнымі вуснамі;


Словы ў вуснах мудрага — ласка, але вусны безразважнага пагубяць яго самога.


Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні.


і, гаворачы, сказаў цар: «Ці ж не гэта вялікі Бабілон, які я пабудаваў, як палац царскі, сілай магутнасці сваёй ды на славу гонару свайго?»


у здаровым слове – беззаганнасць, каб той, хто супрацівіцца, асароміўся, не могучы нічога благога пра нас сказаць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы