бо як будзе вядома, што я і народ Твой знайшлі ласку перад абліччам Тваім, калі Ты не пойдзеш з намі, каб я і народ Твой праславіліся перад усімі народамі, якія жывуць на зямлі?»
ВЫСЛОЎІ 18:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зручных выпадкаў шукае той, хто жадае пазбавіцца сябра; раздражняе яго ўсякая парада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Свавольны шукае жаданьня [свайго] і кожнай цьвярозай думцы працівіцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага. |
бо як будзе вядома, што я і народ Твой знайшлі ласку перад абліччам Тваім, калі Ты не пойдзеш з намі, каб я і народ Твой праславіліся перад усімі народамі, якія жывуць на зямлі?»
Не сядзеў я на сходзе кпліўцаў і не хваліўся, а сядзеў я адзін пад рукой Тваёй, бо Ты напоўніў мяне гневам.
і прарокам, кажучы: «Ці ў пятым месяцы трэба мне плакаць і посціць, як гэта рабіў ужо многія гады?»
Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.
Падобнае Валадарства Нябеснае да скарба, схаванага ў зямлі, які ўтойвае чалавек, што знайшоў яго, і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.
І досвіткам, вельмі рана ўстаўшы, выйшаў і падаўся ў пустыннае месца і там маліўся.
І казаў Ён ім: «Вам дадзена ведаць таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія звонку, усё стаецца ў прыпавесцях,
Паўла, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, прызначаны на абвяшчэнне Евангелля Божага,
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
Можаце есці кожную жывёлу, якая мае цалкам раздвоеныя капыты і якая жуе жвайку, і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку.