Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
ВЫСЛОЎІ 16:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Складная мова — соты мядовыя, слодыч для душы і здароўе для цела. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям. |
Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.
Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні.
Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана.
Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў.
Хай цячэ, як дождж, навука мая, хай падае, як раса, мова мая, як імжа, хай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.
І ўзяў я маленькую кніжку з рукі анёла і з’еў яе; і ў вуснах маіх была яна салодкай, як мёд, а, калі яе спажыў, нутро маё напоўнілася горыччу.