Дык паслаў Давід вестуноў да жыхароў Явіса ў Галаад, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраславёны Госпадам, бо аказалі вы гэтую міласэрнасць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.
БЫЦЦЁ 14:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Мэльхісэдэх, цар Салема, прынёс хлеб і віно, бо быў святаром Бога Найвышэйшага, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Мэлхісэдэк, цар Салімскі, вынес хлеб і віно, - ён быў сьвятар Бога Ўсявышняга, - |
Дык паслаў Давід вестуноў да жыхароў Явіса ў Галаад, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраславёны Госпадам, бо аказалі вы гэтую міласэрнасць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.
і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.
Злітуйся нада мною, Божа, злітуйся нада мной, бо ў Цябе шукае абароны душа мая. У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, пакуль не міне нядоля.
«Такім чынам, па вызначаных днях я, Набукаданосар, падняў вочы свае ў неба, і вярнуўся да мяне розум мой, і дабраславіў я Узвышняга ды Жывучага навечна праславіў я і ўхваліў, бо ўлада Яго ёсць улада вечная, і валадарства Яго — з пакалення ў пакаленне;
«Што дастойнага маю ахвяраваць Госпаду, калі ўкленчу перад Богам Узвышнім? Ці ўскладу Яму ахвяру цэласпалення і маладых цялят?
Так з усяго, з чаго вы атрымліваеце пяршыні ад сыноў Ізраэля, вы павінны ўзносіць Госпаду: павінны даць Аарону святару.
кажа той, хто чуе словы Божыя, хто ведае думку Найвышэйшага і бачыць з’яўленні Усемагутнага, які, падаючы, мае адкрытыя вочы.
Яна, бегучы за Паўлам і за намі, крычала: «Гэтыя людзі – паслугачы Бога Узвышняга, яны прапаведуюць нам дарогу збаўлення».
куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, на ўзор Мэльхісэдэха стаўшыся Першасвятаром навек.
Гэты вось Мэльхісэдэх, цар Салема, святар Бога Найвышэйшага, выйшаў насустрач Абрагаму, які вяртаўся пасля разгрому цароў, і дабраславіў яго.
І ён сказаў: «Дабраславёна будзь, дачка, Госпадам; пераўзышла ты і папярэднюю высакароднасць наступнаю, бо не шукала ты юнакоў, ані бедных, ані багатых.