ПСАЛТЫР 110 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае». 2 Жазло магуцця Твайго вышле Госпад з Сіёна: «Валадар Ты сярод непрыяцеляў Тваіх! 3 За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе». 4 Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха». 5 Госпад праваруч Цябе: у дзень гневу Свайго зрыне Ён цароў. 6 Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы. 7 Па дарозе нап’ецца з ручая і дзеля таго падыме галаву. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)