АГЕЯ 2:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта Я гарачым ветрам, і засухай, і градам пакараў вас і ўсю працу рук вашых, і не знайшоўся ні адзін з вас, хто б навярнуўся да Мяне, — кажа Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Караў Я вас іржою і блякласьцю хлеба і градам усю працу рук вашых глуміў; але вы не зьвярталіся да Мяне, кажа Гасподзь. |
Калі адзін з іх адкрыў мех свой, каб пакарміць асла ў заездзе, убачыў грошы наверсе ў мяху,
І Язэп быў правіцелем у зямлі Егіпецкай, і за яго згодай прадавалася збожжа народам. І калі прыбылі браты Язэпа і пакланіліся яму нізка да зямлі,
Калі на зямлі з’явяцца голад, або пошасць, або ржа, або жаўтуха, або саранча ці бяскрылая саранча, або калі вораг ударыць па ім, асаджаючы брамы яго, або калі прыйдзе якая кара ці хвароба,
Калі ўзнікне голад, і пошасць на зямлі, іржа і засуха, і саранча, і чэрві ды ворагі, знішчыўшы ваколіцы, асадзяць яе брамы, і ўсякая хвароба і немач будуць прыціскаць,
А бязбожнікі складаць будуць гнеў Божы ў сваім сэрцы і не прызавуць Яго, калі будуць скаваныя.
Вось жа, нехта ў Госпада, дужы і магутны, як буралом градавы, як ураган знішчальны, як навадненне хвалістых вялікіх водаў, — і ён паваліць [іх] раптоўна на зямлю.
Жыхары іх, страціўшы сілу, задрыжалі і пакрыліся сорамам; сталіся, як сена на полі, і трава зялёная, і трава на стрэхах, што высахла ад ветру ўсходняга.
Дык выліў на яго абурэнне гневу Свайго і моцную бітву і спаліў яго наўкола — і той не ўцяміў, і падпаліў яго, а ён не зразумеў.
Прысягнуў Госпад правіцай сваёю, ды рукой Магутнасці сваёй: «Не дам больш пшаніцы тваёй на ежу непрыяцелям тваім, і не будуць піць сыны чужынца віна твайго, над якім ты працаваў.
Баал ад юнацтва нашага з’ядаў працу бацькоў нашых, дробную жывёлу іх і буйную, сыноў іх і дачок іх.
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
“За гэта і Я даў вам галечу зубоў па ўсіх гарадах вашых ды нястачу хлеба па ўсіх месцах вашых; а вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.
І Я выклікаў засуху на зямлю, і на горы, і на пшаніцу, і на віно, і на аліўкавы алей, ды на ўсё, што родзіць зямля, і на людзей, і на жывёлу, і на ўсякую працу ручную”».
вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”
Спадзяваліся вы многа, і вось, атрымалася мала, і ўнеслі ў дом, і Я рассеяў гэта. А з якой прычыны? — кажа Госпад Магуццяў, — дзеля Майго дома, што ляжыць у развалінах, і вы кожны спяшаецеся ў дом свой.
Калі прыходзілі да стога, што мог прыносіць дваццаць мер, было толькі дзесяць; калі прыходзілі да выціскальні, каб выціснуць пяцьдзесят мер, было дваццаць.
І ці дзеля вас Я не пакараю палявога шкодніка, і ці будзе ён нішчыць плады зямлі, і ці будзе ў вас бясплодным вінаград ў полі, — кажа Госпад Магуццяў. —
Дакранецца да цябе Госпад сухотамі і гарачкаю, трасцай, спякотаю, засухаю, палючым ветрам, іржою, і яны будуць пераследаваць цябе, пакуль ты не загінеш.