Вось, Я навяду на зямлю патоп, каб знішчыць кожнае цела, у якім ёсць дух жыцця пад небам; усё, што існуе на зямлі, — прападзе.
ІСАІ 34:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пашукайце ў кнізе Госпада і чытайце! — аніводнага з іх не будзе бракаваць, адзін аднаго не павінен чакаць; бо вусны Госпада загадалі ды дух Яго — Ён іх сабраў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пашукайце ў кнізе ГОСПАДА і чытайце: «Аніводнага з іх ня будзе бракаваць, адзін аднаго ня будзе шукаць, бо вусны [Госпада] загадалі і Дух Ягоны, Ён іх сабраў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Знайдзеце ў кнізе Гасподняй і прачытайце; ніводнае з гэтых не забавіцца прыйсьці, і адно адным не заменіцца. Бо самі вусны Яго загадалі, і сам дух Яго зьбярэ іх. |
Вось, Я навяду на зямлю патоп, каб знішчыць кожнае цела, у якім ёсць дух жыцця пад небам; усё, што існуе на зямлі, — прападзе.
А калі не захочаце і Мяне давядзеце да гневу, вынішчыць вас меч, бо так сказалі вусны Гопада!»
Галасі, брама! Крычы, горад! Дрыжы, уся Філістэя! Бо з поўначы нахлынае дым; няма ўцекачоў у дружынах яго.
і колькасць лукаў, што засталіся ў магутных сыноў Кедара, паменшыцца; бо Госпад, Бог Ізраэля, сказаў!»
Цяпер пайдзі, напішы на табліцы і ў прысутнасці іх і старанна апішы гэта ў кніжцы, каб было на будучыню, на вечнае сведчанне.
Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе.
І аб’явіцца ласка Госпада, ды таксама ўбачыць кожнае цела, што сказалі вусны Госпада».
тады будзеш захапляцца Госпадам, і зраблю так, што ты ўздымешся на вышыні зямныя, і карміць буду цябе спадчынай Якуба, бацькі твайго», — вусны Госпада сказалі гэта.
Але паведамлю табе, што ёсць напісана ў Кнізе Праўды: і ніхто не можа мне дапамагчы супраць іх, адзін толькі Міхаэль, князь ваш.
Бо не зробіць нічога Госпад Бог, каб не адкрыць Сваёй таямніцы для паслугачоў Сваіх, прарокаў.
І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
Але тыя, што баяцца Бога, казалі тады, адзін аднаму: “Госпад звяртае увагу на гэта і чуе; і запісана гэта ў кнізе ўспамінаў, якая пішацца на віду ў Яго, пра тых, што баяцца Госпада і шануюць імя Яго”.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль неба і зямля не прамінуць, ані адна ёта, ані адна рыска не зменіцца ў законе, аж пакуль усё не збудзецца.
Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, – а Пісанне памыліцца не можа, –
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны – гэта тое, што сведчыць пра Мяне.
А калі наведаюць яго многія беды і крыўды, гэты гімн будзе сведчыць супраць яго, бо ніякае забыццё не вынішчыць яго з вуснаў нашчадкаў яго. Я бо ведаю думкі яго, што ён робіць сёння, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў яму».
Няхай не адыдзе гэтая кніга закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб пільнаваць і выконваць усё, што напісана ў ёй: тады будуць найшчаснейшыя дарогі твае і будзеш мець поспех.
Прытым мы маем найпэўнейшае прарочае слова, і вы добра робіце, трымаючыся яго, як светача, які свеціць у цёмным месцы аж пакуль развіднее, і зорка ранняя ўзыдзе ў сэрцах вашых.