Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 34:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І Ён кінуў ім лёс, ды рука Яго падзяліла зямлю іх меркаю; вечна будуць валодаць ёю, з пакалення ў пакаленне будуць жыць на ёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І Ён кінуў для іх жэрабя, і рука Ягоная разьдзяліла [зямлю] для іх мернай вяроўкай, і яны ўспадкаемяць яе на вякі, і з пакаленьня ў пакаленьне будуць жыць на ёй».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І Сам Ён кінуў ім жэрабя, і Яго рука падзяліла яе меркаю; вечна будуць яны валодаць ёю, род у род на ёй жыцьмуць.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 34:17
11 Крыжаваныя спасылкі  

І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.


Будуць шумець народы, як шум хвалістых водаў, і пасварыцца на яго Госпад, і ўцячэ далёка, і панясецца ён, як пыл горны ад ветру ды як віхура ў час навальніцы.


Вечар — і вось жа, замяшанне, а золак — і яго няма, гэткая ёсць дзейнасць тых, якія нас падаўлялі, ды такі лёс тых, якія рабавалі нас.


Не згасне ані ўдзень, ані ўночы яго дым, падымацца будзе вечна, пуставаць будзе з пакалення ў пакаленне, на векі вякоў ніхто праз яго не пройдзе.


Пелікан і вожык будуць валодаць ім, пугач і крук паселяцца ў ім, і расцягне [Госпад] над ім шнур пустэчы і адвес спусташэння.


Такі твой лёс і доля, адмераная Мною табе, — кажа Госпад, — бо ты забыўся пра Мяне, і паверыў у ашуканства.


Ды, выгубіўшы сем народаў у зямлі Ханаан, жэрабем падзяліў зямлю ім


Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,


Уласнасць Госпада народ Яго. Якуб — удзел спадчыны Яго.


І калі сабраліся мужчыны, каб ісці дзяліць зямлю, загадаў ім Ешуа, кажучы: «Абыдзіце зямлю і падзяліце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Сіло, у прысутнасці Госпада кінуў я дзеля вас жэрабя».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы