ЁВА 7:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цела маё пакрыта гніллём і брудам пылу, скура мая лопаецца і цячэ [гноем]. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цела маё пакрыта гнільлём і брудам, скура мая лопаецца і цячэ гноем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цела маё ў чарвяках і запыленых струпах; скура мая лопаецца і гнаіцца. |
Да скуры маёй у змардаваным целе прысохла косць мая, і змарнелі дзёсны мае вакол зубоў маіх.
Хай забудзецца пра яго ўлонне маці, хай станецца ён асалодай чарвям, хай не застаецца аб ім успаміну, але, як дрэва, хай зломіцца злачыннасць.
ад ступні нагі аж да чуба галавы няма на ім месца здаровага: раны, і сінякі, і апухлыя шнары, не агледжаныя, не перавязаныя і алеем не злагоджаныя.
Укінута ў пекла пыха твая, і гукі арфаў тваіх. Чарвяк сцелецца пад табою, і покрыва тваё — чэрві.
І выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія ўзбунтаваліся супраць Мяне. Бо чарвяк іх не памрэ і агонь іх не згасне, і будуць яны агіднасцю для кожнай жывой істоты».
І ўзгадаеце там шляхі вашы ды ўсе злачынствы вашы, якімі вы апаганіліся, і самі адчуеце гідкасць да сябе, калі падумаеце аб усіх вашых ліхотах, якіх дапусціліся.
І адразу ж ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай славы, і ён памёр, сточаны чарвямі.