ЁВА 40:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Як мужчына, падпаяшы сцёгны свае. Я буду ў цябе пытацца, а ты тлумач Мне. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Падперажы, як мужчына, сьцёгны твае. Я буду пытацца ў цябе, а ты тлумач Мне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) аперажы, як мужчына, сьцёгны свае: Я буду пытацца ў цябе, а ты адказвай Мне. |
І перамяніўся Ты для мяне ў жорсткага, і ў апантанасці рукі Сваёй варагуеш са мною.
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
Для таго, што існуе, ужо названа імя яго; і вядома, што ёсць чалавек і што не можа ён выступаць у судзе супраць таго, хто мацнейшы за яго.
З кім Ён раіўся, і хто вучыў Яго, і хто Яго настаўляў на шлях справядлівасці і перадаваў Яму веды ды паказаў Яму дарогу разважлівасці?
Побач ёсць Той, Які мяне апраўдае, і хто запярэчыць мне? Станьма разам! Хто супраць мяне? Хай падыдзе да мяне!
«Наставіў Я на цябе сіло і схапіў цябе, Бабілон, а ты не ведаў. І знайшлі цябе і схапілі, бо ты правакаваў Госпада.
«Чаму ў вас у народзе паўтараеце між сабою гэтую прыказку ў зямлі Ізраэля, кажучы: “Бацькі з’елі няспелы вінаград, а аскома — на зубах у дзяцей”?