ЁВА 36:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык выбавіць Ён цябе з уціску, і будзе прастора, а не цяснота перад табою, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цябе вывеў бы Ён зь цясноцьця на прастору, дзе няма сьціску, і тое, што пастаўляецца на стол твой, было б напоўнена тлушчам; |
Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
Буду цешыцца і радавацца ў міласэрнасці Тваёй, бо Ты глянуў на пакорлівасць маю; Ты даведаўся пра патрэбы душы маёй.
Як жа незлічона міласэрнасць Твая, Божа! Сыны ж чалавечыя будуць мець надзею пад покрывам крылаў Тваіх;
Быццам тукам і маслам алівы, насыціцца душа мая, і голасам радасці хваліць будуць вусны мае.
І ўчыніць Госпад Магуццяў на гэтай гары для ўсіх народаў тлусты пачастунак, банкет з віном ачышчаным, з тлустасцю касцей.
Навошта вы адважваеце срэбра на тое, што не ёсць хлебам? І працу сваю на тое, што не накорміць? Слухайце, хто слухае Мяне, і спажывайце добрае, каб адчула асалоду душа ваша ў тлустым.
Дзеля таго, вось, Я заманю яе, ды завяду яе на пустыню, ды буду гаварыць да яе сэрца,