ЁВА 20:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Косці яго, што былі поўныя [сілы] маладосці, разам з ім будуць спаць у парахне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Косткі ягоныя, поўныя сілы маладосьці, разам з ім будуць спаць у парахне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Косткі яго напоўнены грахамі маладосьці ягонай, і зь ім лягуць яны ў пыл. |
У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»
Да скуры маёй у змардаваным целе прысохла косць мая, і змарнелі дзёсны мае вакол зубоў маіх.
ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.
Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.
Нячыстасць твая — жахлівая, бо Я захацеў ачысціць цябе, і ты не ачысціўся ад бруду твайго; але не будзеш ачышчаны, пакуль не супакою Я гнеў Мой супраць цябе.
і ляжаць яны не пры ваярах, якія загінулі ў даўні час і ў сваёй зброі баявой сышлі ў апраметную, і паклалі мечы свае пад галовы свае, і былі шчыты іх — на костках іх, бо былі яны страхам для ваяроў у зямлі жывых.
І зноў сказаў Ісус ім: «Я адыходжу, вы ж шукаць Мяне будзеце і памраце ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсці не можаце».
Вось чаму Я вам сказаў, што памраце ў вашых грахах; бо, калі не паверыце, што Я ёсць, – памраце ў грахах вашых».
заняць месца той паслугі і Апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб адысці на сваё месца».