а на Каіна і дар яго не зірнуў. Моцна ўзлаваўся Каін, і панурым сталася аблічча яго.
ЁВА 15:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што ты кіруеш супраць Бога дух твой і прамаўляеш з вуснаў тваіх такія словы? Біблія (пераклад А.Бокуна) што ты гневаешся на Бога і вырываюцца такія словы з вуснаў тваіх? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чаго скіроўваеш супроць Бога дух твой і вуснамі тваімі прамаўляеш такія словы? |
а на Каіна і дар яго не зірнуў. Моцна ўзлаваўся Каін, і панурым сталася аблічча яго.
І калі ён яшчэ гаварыў з імі, з’явіўся цар, які падышоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасця ад Госпада! Чаго яшчэ маю чакаць ад Госпада?»
Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць?
Спакойныя палаткі рабаўнікоў і бяспечныя для тых, што гнявяць Бога, быццам Бог вядзе іх за руку.
Што ёсць чалавек, каб быў ён беззаганным, і каб аказаўся справядлівым народжаны ад жанчыны?
Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.
І вы кажаце: “Несправядлівая дарога Госпада”. Дык слухайце, дом Ізраэля! Ці ж Мая дарога не ёсць справядлівая, і ці не болей вашы дарогі ёсць несправядлівыя?
Узмацніліся словы вашы супраць Мяне, — кажа Госпад, — і вы пытаецеся: “Што такое гаворым мы супраць Цябе?”
Калі сярод вас хто думае, што ён пабожны, а не трымае языка свайго, ашукваючы сэрца сваё, таго пабожнасць пустая.