Калі б я ўзняўся ў ганарыстасці, Ты схапіў бы мяне, як ільвяня, і зноў пакажашся дзівосным ува мне.
ЁВА 13:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму Ты хаваеш Сваё аблічча і лічыш мяне ворагам Сваім? Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне за ворага для Цябе? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навошта хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне ворагам Тваім? |
Калі б я ўзняўся ў ганарыстасці, Ты схапіў бы мяне, як ільвяня, і зноў пакажашся дзівосным ува мне.
Ты ставіш сведкаў Сваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць ваяваць са мною.
Гнеў Яго разрывае мяне, і супрацівіцца мне, і скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
І перамяніўся Ты для мяне ў жорсткага, і ў апантанасці рукі Сваёй варагуеш са мною.
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Госпад стаўся як вораг, праглынуў Ізраэля, праглынуў усе пабудовы яго, знішчыў вежы яго ды памножыў у дачкі Юды боль і смутак.
Дык сказаў: “Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу будучыню іх, бо пакаленне гэта ліхое і сыны няверныя.
І кажа Самуэль: «Навошта ты пытаешся ў мяне, калі Госпад адступіўся ад цябе і стаўся ворагам тваім?