Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЛАЧ 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Госпад стаўся як вораг, праглынуў Ізраэля, праглынуў усе пабудовы яго, знішчыў вежы яго ды памножыў у дачкі Юды боль і смутак.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Госпад стаў як вораг, праглынуў Ізраіля, праглынуў усе палацы ягоныя, зруйнаваў гарады ўмацаваныя ягоныя і памножыў у дачкі Юды стогн і смутак.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Гасподзь зрабіўся - як непрыяцель, зьнішчыў Ізраіля, спустошыў усе харомы ягоныя, разбурыў умацаваньні яго, і памножыў дачцэ Юдавай смутак і плач.

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 2:5
17 Крыжаваныя спасылкі  

Спустошыў Госпад, не пашкадаваў усе выганы Якуба; разваліў у гневе Сваім умацаванні дачкі Юды; скінуў на зямлю і спаганіў валадарства і князёў яго.


Усе палюбоўнікі твае забыліся пра цябе і не звяртаюцца да цябе, бо Я нанёс табе паразу, як ворагу, жорсткім пакараннем дзеля мноства правін тваіх, бо цяжкімі сталіся твае грахі.


Напяў лук Свой, як непрыяцель, умацаваў руку Сваю, як вораг, і забіў усё, што прыгожым было на віду ў палатцы дачкі Сіёна; выліў, быццам агонь, гнеў Свой.


І спаліў ён дом Госпада і палац цара, а таксама ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.


і спаліў ён дом Госпада, і палац цара, і ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны дом спаліў агнём.


І разгарнуў Ён яго перада мною; а быў ён спісаны з аднаго і другога боку, і былі ў ім запісаны нараканні, і галашэнні, і бедаванні.


І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!


Чаму Ты хаваеш Сваё аблічча і лічыш мяне ворагам Сваім?


парушыў запавет слугі Твайго, на знявагу аддаў яго вянец.


А Я вазьму ў аблогу Арыэль, і будзе смутак і жаль, і будзе ён мне, як Арыэль.


гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Вось, Я адвярну назад зброю, якая ў вашых руках і з якой вы ваюеце супраць цара Бабілонскага і халдэяў, якія аблягаюць вас звонку муроў, і збяру яе ў сярэдзіне гэтага горада.


І кажа Самуэль: «Навошта ты пытаешся ў мяне, калі Госпад адступіўся ад цябе і стаўся ворагам тваім?


Разгневалася на мяне абурэнне Яго, і так пачаў Ён лічыць мяне ворагам Сваім.


Зруйнаваў Ты ўсе муры яго, у разваліны абярнуў усе яго ўмацаванні.


Але яны справакавалі да гневу і засмуцілі Духа святасці Яго, дык змяніўся Ён для іх у непрыяцеля і пачаў з імі ваяваць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы