1 ЦАРСТВАЎ 12:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам». Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось я; сьведчыце на мяне перад Госпадам і прад памазанцам Ягоным, у каго я ўзяў вала, у каго ўзяў асла, каго пакрыўдзіў і каго ўціснуў, у каго ўзяў дарунак і заплюшчыў у справе ягонай вочы мае, - і я вярну вам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад Госпадам і перад Яго памазаннікам; можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, з рукі каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы свае на яго справу? Калі так, аддам вам». |
Вярніце ім, прашу, яшчэ сёньня палі іхнія, аліўнікі іхнія і дамы іхнія, і таксама адсоткі за срэбра і збожжа, віно і алей, якія вы ўзялі ад іх».
хто срэбра свайго на ліхву не аддаваў і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца на вякі!
Ня будзеш жадаць дому бліжняга твайго; ня будзеш жадаць жонкі бліжняга твайго, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!»
Калі шукаючы, знойдуць украдзенае ў руцэ ягонай ад вала аж да асла і да ягняці, і яны жывыя, няхай заплаціць падвойна.
вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,
або рэч, адносна якой прысягаў фальшыва, і няхай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня.
І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прыймай ахвяры іхняй! У ніводнага з іх я ня ўзяў нават асла, і нікога з іх я не пакрыўдзіў».
Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а тое, што Божае, — Богу».
А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: «Госпадзе! Вось, палову маёмасьці маёй я аддаю ўбогім, і, калі каго абвінаваціў фальшыва, аддам учацьвёра».
Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас і ня буду цяжарам для вас, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарбы для бацькоў, але бацькі для дзяцей.
Не крыві суду. Не глядзі на аблічча і не бяры падарункі, бо падарунак засьляпляе вочы мудрым і перакручвае словы праведных.
Сьведкі вы і Бог, як сьвята, праведна і беззаганна былі мы сярод вас, якія паверылі.
Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых, Бог — сьведка!
пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго, і сказаў: «Вось, памазаў цябе ГОСПАД на правадыра спадчыны Сваёй.
Усе адказалі: «Не прыгнятаў ты нас, і ня крыўдзіў, і ніякага хабару ня ўзяў з нічыёй рукі».
І ён сказаў ім: «Няхай ГОСПАД будзе сьведкам супраць вас, і памазанец Ягоны ў гэты дзень няхай будзе сьведкам, што ня знойдзена ў руцэ маёй нічога такога». Яны сказалі: «Ён — сьведка».
А Я пастаўлю Сабе сьвятара вернага, які паводле сэрца Майго і паводле душы Маёй будзе рабіць. І пастаўлю яму дом цьвёрды, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім усе дні.
Вось, сёньня бачаць вочы твае, што ГОСПАД выдаў цябе ў пячоры ў рукі мае. І гаварылі мне, каб я забіў цябе, але я пашкадаваў цябе, і сказаў: “Ня выцягну рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ”.
і ён сказаў людзям сваім: «Няхай даруе мне ГОСПАД, каб я зрабіў такую рэч гаспадару майму, памазанцу ГОСПАДАВУ, каб выцягнуў руку маю на яго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ».
Няхай захавае мяне ГОСПАД, каб я падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы ягонай і гляк з вадою, і пойдзем».
І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць невінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?»