ПСАЛТЫР 64:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто таймуе гул мораў, плёскат іхніх хваляў, і бунт народаў! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Бог паб’е іх стрэламі; знянацку з’явяцца раны Яго. |
Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)
Бо зьнікае ў смутку жыцьцё маё, і гады мае — ва ўздыханьні. Спатыкнулася ў беззаконьні маім сіла мая, і высахлі косткі мае.
Не забівай іх, каб не забыўся народ мой! Захістай іх сілаю Тваёй і павалі іх, Госпадзе, шчыце наш!
І пераменіцца зямля іхняя ў пустэчу, [будзе] пасьмешышчам на вякі. Кожны, хто будзе праходзіць, аслупянее і будзе ківаць галавою сваёй.
Ці ня быў для цябе пасьмешышчам Ізраіль? Хіба ён знойдзены сярод злодзеяў, што ты ківаеш галавою, калі пра яго гаворыш?
І станецца, што кожны, хто гляне на цябе, уцячэ ад цябе і скажа: «Зруйнавана Нініва! Хто будзе плакаць па ёй?» Дзе я знайду пацяшыцеляў для цябе?
А ўсе Ізраільцяне, якія стаялі навокал, [пачуўшы]крык іхні, паўцякалі, кажучы: «Каб і нас зямля не праглынула».
Кажуць Яму: «Ліхадзеяў гэтых жорстка выгубіць, а вінаграднік здасьць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час».
Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.
стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілон, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»
І пачуў я іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народзе Мой, каб ня ўдзельнічаць у грахах ейных і не атрымаць плягаў ейных;