І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе».
БЫЦЦЁ 18:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я ў цябе на другі год, і будзе ў Сарры сын. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж для Госпада ёсць што немагчымае? Калі вярнуся да цябе ў гэты самы час, Сара будзе мець сына». |
І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе».
Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе».
А Той сказаў: «Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын у Сары, жонкі тваёй». А Сара слухала каля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
І сказаў ГОСПАД Абрагаму: «Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?”
І запярэчыла Сара, кажучы: «Я не сьмяялася», бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: «Не, ты сьмяялася!»
I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.
І ён сказаў: «У вызначаны час паводле часу жыцьця ты будзеш песьціць сына». І яна адказала: «Гаспадару мой, чалавек Божы, не падманвай служкі тваёй».
ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.
Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.
“О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, Ты ўчыніў неба і зямлю вялікай сілаю Тваёю і рамяном Тваім узьнятым. Не складаная для Цябе ніякая рэч.
«Вось, Я — ГОСПАД, Бог кожнага цела. Ці можа быць для Мяне нечаканай нейкая справа?
І, падыйшоўшы да рову, ён крыкнуў голасам жалосным да Данііла. Адказаў валадар і сказаў Даніілу: «Данііл, слуга Бога Жывога! Бог твой, Якому ты заўжды служыш, ці змог выратаваць цябе ад ільвоў?»
Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці?
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі гэта [выглядае] цудам у вачах рэшты народу гэтага ў дні гэтыя, няўжо таксама гэта будзе цудам у вачах Маіх? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Ці ж рука ГОСПАДА скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё споўніцца, ці не».
А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?»
і ня думайце гаварыць у думках сваіх: “Бацьку маем Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
Ісус, паглядзеўшы на іх, гаворыць: «У людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога, бо ў Бога ўсё магчыма».
Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя! Бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.
І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».
А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
І адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і зьлітуецца над табою, і верне цябе, і зьбярэ цябе з усіх народаў, у якіх расьцярушыў цябе ГОСПАД, Бог твой.
Які зьменіць выгляд цела паніжэньня нашага, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, дзеяньнем, якім Ён дзейнічае і падпарадкоўвае Сабе ўсё.
бо ён лічыў, што Бог мае моц і з мёртвых уваскрасіць, дзеля чаго і атрымаў яго як прыклад.
І зьявіўся анёл ГОСПАДА той жанчыне, і сказаў: «Хоць ты няплодная і бязьдзетная, але зачнеш і народзіш сына.
І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».