Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 18:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І запярэчыла Сара, кажучы: «Я не сьмяялася», бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: «Не, ты сьмяялася!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 А Сарра ня прызналася, а сказала: я не сьмяялася. Бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: не, ты сьмяялася.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А Сара запярэчыла, кажучы: «Я не смяялася», бо ахапіў яе страх. Але Госпад сказаў: «Не, ты смяялася!»

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 18:15
17 Крыжаваныя спасылкі  

Дык кажы, што ты — сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе».


Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына».


І падняліся адтуль тыя мужы, і скіравалі аблічча Сваё да Садому, а Абрагам пайшоў з Імі, праводзячы Іх.


І сказаў ГОСПАД Каіну: «Дзе Абэль, брат твой?» А той сказаў: «Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?»


А ён сказаў ёй: «Сказала ты, як адна з неразумных жанчынаў. Калі прыймаем усякае дабро з рук Божых, чаму ня маем прыняць і зла?» І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў вуснамі сваімі.


Калі б мы забыліся імя Бога нашага і цягнулі рукі нашыя да бога чужога,


ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца!


Вусны праўдамоўныя трываць будуць вечна, а язык хлусьлівы — імгненьне.


Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.


А Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны гэтак думаюць, кажа ім: «Што вы гэтак разважаеце ў сэрцах вашых?


Тады кажа служка прыдзьверніца Пятру: «Ці і ты ня з вучняў Гэтага Чалавека?» Ён кажа: «Не».


і ня меў патрэбы, каб хто сьведчыў пра чалавека, бо Ён ведаў, што было ў чалавеку.


А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,


а абнавіцца духам розуму вашага


не хлусіце адзін аднаму, распрануўшыся са старога чалавека з учынкамі ягонымі


Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы