ЁВА 9:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму нават на адно пытаньне з тысячы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі захоча ўступіць у спрэчку зь Ім, дык не адкажа Яму ні на адно з тысячы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму і на адно [пытанне] з тысячы. |
Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я выявіўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.
І слуга Твой праз іх будзе навучаны. Хто захоўвае іх, [будзе мець] нагароду вялікую.
ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне,
Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зьлепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»