ад [людзей] смяротных рукой Тваёй, Госпадзе; ад [людзей] смяротных, доля жыцця якіх змарнела. Са сховішчаў Тваіх напаўняеш жывот іх, насычаюцца сыны і пакідаюць рэшткі дзецям сваім.
ЯКАВА 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Балявалі вы на зямлі ды жылі ў раскошы, напасвілі сэрцы вашы на дзень загубы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы мелі раскошу на зямлі і жылі ў распусьце; вы насыцілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі будзеце на зарэз. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы раскашавалі на зямлі і асалодамі цешыліся; упасьвілі вашыя сэрцы, як бы на дзень заколу. |
ад [людзей] смяротных рукой Тваёй, Госпадзе; ад [людзей] смяротных, доля жыцця якіх змарнела. Са сховішчаў Тваіх напаўняеш жывот іх, насычаюцца сыны і пакідаюць рэшткі дзецям сваім.
Выступае, быццам з тлустай глебы, несправядлівасць іх, вырываюцца вонкі задумы сэрца.
Лепш сухая луста хлеба з супакоем, чым дом, поўны жывёлы, што заколена, са сваркамі.
Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд.
але вось — весялосць і радасць, забіваюць валоў і рэжуць авечак, ядуць мяса і п’юць віно: «Давайце есці і піць, бо заўтра памром».
І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,
А цяпер паслухай вось што, прыгажуня, ты жывеш самаўпэўнена і кажаш у сэрцы сваім: “Я, і апрача мяне — ніякай іншай, не застануся ўдавой і не зазнаю бяздзетнасці!”
«Хадземце, і я вазьму віна, нап’ёмся да ап’янення, заўтра будзе падобна, як сёння, ды яшчэ больш».
Ты ж, Госпадзе, ведаеш мяне, бачыш мяне і даследуеш сэрца маё, што яно з Табою. Аддзялі іх, як авечак на зарэз, і складзі іх у ахвяру на дзень знішчэння.
Падыміце лямант, пастыры, і галасіце! Качайцеся вы ў пыле, правадыры статку, бо вось, споўніліся дні вашы для зарэзу і для раскідання вашага, і вы ўпадзеце, як тлустыя авечкі.
Вось, такая была правіннасць сястры тваёй Садом: адзначаліся яна і дочкі яе пыхаю, ненасытнасцю і гультайствам; і не падтрымлівалі яны руку беднага і нешчаслівага,
А ты, сын чалавечы, — гэта кажа Госпад Бог, — кажы птушкам усякага роду і ўсім дзікім звярам палявым: “Збірайцеся, спяшайцеся, прыходзьце з усіх бакоў да Маёй ахвяры, якую Я ахвярую вам, вялікую ахвяру на гарах Ізраэля; каб елі вы мяса і пілі кроў!
Гора бяспечным на Сіёне і даверлівым на гары Самарыйскай, прызначаным быць першымі над народамі, да якіх прыходзіць дом Ізраэля!
Жыў адзін багаты чалавек, і апранаўся ў пурпур і вісон ды штодзённа бліскуча баляваў.
І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
Будзем жыць прыстойна, як удзень: не ў абжорстве і п’янствах, не ў распусце і нячыстасці, не ў звадцы ды зайздрасці,
яны атрымаюць плату за несправядлівасць. За асалоду ўважаюць штодзённую раскошу; сараматнікі і агіднікі, асалоду знаходзяць у распуснасці сваёй, банкетуючы з вамі.
Яны – прыхаваная небяспека на вашых агапах, што банкетуюць у вас без страху і пасвяць саміх сябе; воблакі без вады, што ветрам гоняцца, дрэвы асеннія бясплодныя, двойчы мёртвыя, выкарчаваныя,
Колькі ўзносілася яна і раскашавала, столькі дайце ёй і мукаў, і гора, бо кажа ў сваім сэрцы: “Сяджу, як царыца, і не ўдава я, і не пабачу гора”.
А Абігайль вярнулася да Набала; і вось, ён спраўляў баль у доме сваім, як баль царскі. І сэрца Набала было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму ані малога, ані вялікага слова пра гэтае да раніцы.
і скажыце брату майму: “Супакой і табе, і дому твайму, і ўсяму, што маеш, хай будзе супакой!