І калі пакінуў ён вярблюдаў для адпачынку па-за горадам каля студні пад вечар, у той час, калі жанчыны звычайна выходзяць чэрпаць ваду, то сказаў:
СУДЗЬДЗЯЎ 5:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Галасы тых, хто размяркоўвае ваду на каналах, хай расказваюць пра справядлівасць Госпада, пра справядлівасць магутнасці Яго ў Ізраэлі; тады збярэцца народ Госпадаў ля брамаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Галасы тых, якія дзеляць [здабычу] пры вадапоях, няхай расказваюць пра праведнасьць ГОСПАДА, пра праведнасьць магуцьця Яго ў Ізраілі; тады зьбярэцца народ ГОСПАДА каля брамаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сярод галасоў, што зьбіраюць статкі каля калодзежаў, там хай засьпяваюць хвалу правадырам Ізраіля! Тады выступіў да брамы народ Гасподні. |
І калі пакінуў ён вярблюдаў для адпачынку па-за горадам каля студні пад вечар, у той час, калі жанчыны звычайна выходзяць чэрпаць ваду, то сказаў:
І ўбачыў там студню ў полі, а таксама тры статкі авечак, якія ляжалі каля яе, бо з яе паілі жывёлу, а вусце студні было прыкрыта вялікім каменем.
І быў звычай, што калі збіраліся ўсе авечкі, то адпіхвалі камень і, па напаенні статкаў, зноў ускладалі на вусце студні.
ДЗАЙН. Успаміны пра невычэрпнасць лагоднасці Тваёй будуць разносіць і справядлівасці Тваёй узрадуюцца.
Вусны мае абвясцяць справядлівасць Тваю, цэлы дзень — збаўленне Тваё, бо не ведаю ёй межаў.
і духам справядлівасці для таго, хто сеў судзіць, ды мужнасцю для тых, хто адкідае бітву аж да брамы.
«Стань у браме дома Госпада і прамаўляй там гэтае слова і кажы: “Слухайце слова Госпада, кожны з Юдэі, якія ўваходзіце гэтымі брамамі, каб пакланіцца Госпаду.
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
то абаіх прывядзіце да брамы горада таго і ўкамянуйце да смерці: дзяўчыну за тое, што не крычала, будучы ў горадзе, а таго мужчыну за тое, што згвалтаваў жонку блізкага свайго, і так вынішчыш зло паміж сябе.
І ён бачыць пачаткі для сябе, бо там была змешчана частка правадыра, і быў ён з князямі народа, і рабіў справядліва перад Госпадам, і прысуды Яго разам з Ізраэлем».
што кожны год сыходзіліся на чатыры дні дочкі Ізраэля, і аплаквалі дачку Яфтаха з Галаада.
Выбралі яны сабе багоў новых; тады прыйшла вайна ў брамы. Не з’явіліся ані шчыт, ані дзіда ў сарака тысяч Ізраэля.
Такім чынам, цяпер падыдзіце, каб я судзіўся з вамі перад Госпадам адносна міласэрнасці Госпада, якою Ён абдарыў вас і бацькоў вашых: