СУДЗЬДЗЯЎ 15:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі прыбыў ён у Леху і філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач, Дух Госпадаў сышоў на яго, і, як звычайна знішчаецца лён ад вогненнага дыму, так вяроўкі, якімі быў ён звязаны, рассыпаліся і развязаліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І так прыйшоў ён у Леху, і Філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач. І Дух ГОСПАДА зыйшоў на яго, і вяроўкі, якімі былі зьвязаныя рукі ягоныя, зрабіліся як перагарэўшы лён, і путы распаўзьліся і пападалі з рук ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён падышоў да Лэхі, Філістымляне з крыкамі сустрэлі яго. І сышоў на Яго Дух Гасподні, і вяроўкі, што былі на руках ягоных, зрабіліся, як перагарэлы лён, і ўпалі повязі з рук ягоных. |
І скажа фараон пра сыноў Ізраэля: “Яны блукаюць у зямлі гэтай; замкнула іх пустыня”.
І паведамілі цару Егіпецкаму, што ўцёк народ; і змянілася сэрца фараона і паслугачоў яго адносна народа, і яны сказалі: «Што гэта мы зрабілі, калі выгналі Ізраэль, каб ён не служыў нам?»
Не цешся з мяне, непрыяцелька мая, што я ўпаў, я ўстану; калі сяджу ў цемры, то Госпад — святло маё!
І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
Таксама і цябе прашу, сапраўдны супрацоўніку, дапамагай ім, тым, якія са мною працавалі для Евангелля разам з Клементам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.
Тады сышоў на яго Дух Госпадаў, і ён пайшоў у Аскалон, і забіў там трыццаць чалавек: знятае з іх адзенне аддаў ён тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.
І сышоў тады на Самсона Дух Госпадаў, і ён разадраў ільва на кускі, як казляня, зусім нічога не маючы ў руках. Але бацьку і маці аб гэтым не пажадаў сказаць.
Яны сказалі: «Не заб’ём, але звязанага, выдадзім цябе». І звязалі яго дзвюма новымі вяроўкамі, і звялі яго са скалы ў Этаме.
Даліла зноў звязала яго вяроўкамі і крыкнула: «Філістынцы над табою, Самсон!» — бо ў другім пакоі была прыгатавана засада. Ён разарваў вяроўкі на сваіх руках так, як ніткі з тканіны.
І народ, бачачы яго, хваліў бога свайго і тое ж самае казаў: «Аддаў бог наш у рукі нашы ворага нашага, які нішчыў зямлю нашу і вельмі многіх з нас забіў».
ў той час, калі яны схаваліся ў яе пакоі. І яна яму крыкнула: «Самсон, філістынцы над табою!» Ён паразрываў вяроўкі так, як калі б хтосьці разарваў нітку, звітую з пакулля, калі яна занялася вогненным дымам; так і не даведаліся, у чым яго сіла.
І быў на ім Дух Госпадаў, і судзіў ён Ізраэль; і ваяваў ён; і аддаў Госпад у рукі яго Хусан-Расатаіма, цара Арам-Нагараіма, і ён перамог яго.
“Зараз, канешне ж, дзеляць захопленую здабычу, па адной, па дзве жанчыны кожнаму ваяру; а два пакрывалы розных колераў — здабыча для Сісары, а на шыю маю са здабычы — два палатны рознакаляровыя”.
І прыйшлі яны адтуль у Габу, і вось, грамада прарокаў выйшла насустрач яму; і сышоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарарочыць між іх.
І ўвойдзе ў цябе Дух Госпадаў, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і ператворышся ў другога чалавека.
І сышоў на Саўла Дух Госпадаў, калі пачуў ён гэтыя словы; і ахапіў яго гнеў страшэнны.
І я даганяў іх, і ўдараў, і вырываў з пашчаў іх; і яны выходзілі на мяне, і я хапаў іх за загрывак, і ўдараў, і забіваў іх.
І калі прыбыў каўчэг запавету Госпада ў лагер, загаманіў увесь Ізраэль вялікім гоманам і задрыжала зямля.