то ўсякую малітву і просьбу кожнага чалавека з народа Твайго, Ізраэля, калі хто, устрывожаны карай у сэрцы сваім, працягне рукі свае да гэтай святыні,
РЫМЛЯНАЎ 7:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нешчаслівы я чалавек! Хто вызваліць мяне ад гэтага смяротнага цела? Біблія (пераклад А.Бокуна) Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці? |
то ўсякую малітву і просьбу кожнага чалавека з народа Твайго, Ізраэля, калі хто, устрывожаны карай у сэрцы сваім, працягне рукі свае да гэтай святыні,
Блукаю я, як авечка, што прапала; шукай слугу Твайго, бо загадаў Тваіх я не забываюся.
Госпад сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну горада, праз сярэдзіну Ерузаліма, і напішы “таў” на лбах мужчын, якія ўздыхаюць і бядуюць дзеля ўсіх агіднасцей, што ў ім адбываюцца».
Ён злітуецца і пашкадуе нас, сатрэ правіннасці нашы і ўкіне ў глыбіню марскую ўсе грахі нашы.
«Дух Госпада на Мне; таму Госпад Мяне намасціў, каб нёс добрую вестку ўбогім, паслаў Мяне лячыць раны зламаным сэрцам, прадказваць палонным свабоду, сляпым – відушчасць, а вязням – вызваленне,
Ведаем гэта, што для знішчэння грэшнага цела даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны на тое, каб мы больш не служылі граху.
Бо калі будзеце жыць паводле цела, памраце, а калі духам памярцвіце ўчынкі цела, будзеце жыць.
Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.
Падобна і Дух успамагае нашай кволасці; бо мы не ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас у невымоўных уздыханнях.
У Ім вы абрэзаны нерукатворным абразаннем, скінуўшы з цела грахі цела, у абразанні Хрыстовым,
І вызваліць мяне Госпад ад усякай ліхой справы, і захавае для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на векі вечныя. Амін.
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.
і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула».