Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 7:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 але ў членах маіх бачу іншы закон, які працівіцца закону майго розуму ды няволіць мяне законам граху, які ёсць у членах маіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закона розуму майго і робіць мяне палонным закона грахоўнага, які ў чэлесах маіх.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 7:23
16 Крыжаваныя спасылкі  

Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату.


Бо няма на зямлі чалавека справядлівага, які чыніў бы дабро і не грашыў.


Не аддавайце граху члены вашы як зброю несправядлівасці, але аддавайце сябе Богу як тыя, што пасля смерці ажылі, ды члены вашы Богу як зброю справядлівасці.


Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашы на службу нячыстасці і нягоднасці на беззаконне, так аддавайце цяпер члены вашы на службу справядлівасці на асвячэнне.


Ведаем бо, што закон духоўны, а я – цялесны, праданы граху.


Дык вось, знаходжу закон, што калі хачу рабіць дабро, то побач са мною зло.


Дзякуй Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага! Вось, я розумам служу закону Божаму, хоць целам – закону граху.


Пакуль мы жылі ў целе, у членах нашых праз закон дзейнічалі грахоўныя жарсці, каб мы прыносілі плод смерці.


бо закон Духа жыцця ў Хрысце Ісусе вызваліў мяне ад закону граху і смерці.


Цела бо цягне супраць духа, а дух – супраць цела; яны супрацівяцца адно аднаму, каб не тое, што хочаце, вы рабілі.


Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць граху,


Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.


Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.


Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы