Таксама ўладкаваў панадворак святарскі ды вялікі панадворак поруч, брамы ў панадворку, якія пакрыў меддзю.
ПСАЛТЫР 92:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы будзе квітнець, як пальма; быццам кедр лібанскі, узрасце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане. |
Таксама ўладкаваў панадворак святарскі ды вялікі панадворак поруч, брамы ў панадворку, якія пакрыў меддзю.
бо ведалі яны, што Мардахэй — загадчык палаца і можа зрабіць вельмі многае; слава яго імя таксама расла штодзень і праз вусны ўсіх разыходзілася.
Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго.
Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана.
Ногі яго — мармуровыя калоны, якія пастаўлены на залатых падножжах; выгляд яго падобны да Лібана, узнёслы, нібы кедры.
А ўвесь твой народ будзе народам справядлівых, якія атрымаюць у спадчыну навечна зямлю, парастак насаджэння Майго, твор рукі Маёй на ўслаўленне.
каб прызначыць [радасць] тым, хто плача на Сіёне, і даць ім вянок замест попелу і намашчэнне радасці замест смутку, плашч хвалы замест тужлівага духу. І назавуць іх тэрэбінітамі справядлівасці, насаджэннем Госпада дзеля ўслаўлення.
Калі ж некаторыя галіны былі адламаны, а на іх месца ты быў прышчэплены, што быў аліўнай дзічкай, ты стаўся супольнікам соку і кораня алівы,
Бо калі мы аб’яднаны з Ім падобнасцю Яго смерці, дык будзем аб’яднаны падобнасцю і ўваскрэсення.
каб Хрыстос абжыўся праз веру ў сэрцах вашых і каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові,
Дык узрастайце ў ласцы і пазнанні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасці. Амін.