Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 11:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Калі ж некаторыя галіны былі адламаны, а на іх месца ты быў прышчэплены, што быў аліўнай дзічкай, ты стаўся супольнікам соку і кораня алівы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Калі ж некаторыя з галінаў былі адламаныя, а ты, дзікая аліўка, быў прышчэплены замест іх і стаўся ўдзельнікам кораня і тлустасьці аліўкі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы,

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 11:17
22 Крыжаваныя спасылкі  

што пагане маюць быць спадкаемцамі, і членамі аднаго цела, і ўдзельнікамі абяцанняў Яго ў Хрысце Ісусе праз Евангелле,


Зялёнай аліўкай, прыгожай, адметнай пладамі, назаве Госпад імя тваё. Але пад гук вялікага шуму запаліў Ён над ёй агонь, і згарэлі яе галіны.


Кожную галінку, якая ўва Мне не прыносіць плода, Ён адсякае, а кожную, што прыносіць плод, тую ачышчае, каб болей прыносіла плода.


Дзеля таго кажу вам, што будзе аднята ад вас Валадарства Божае, а дадзена народу, які творыць плады яго.


Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:


І вас, мёртвых у злачынствах і неабрэзанасці цела вашага, ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі,


бо вам належыць абяцанае і сынам вашым, ды ўсім тым, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, Бог наш».


Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.


Яны – дзве алівы і два светачы, якія стаяць перад Богам зямлі.


Калі хто не застанецца ўва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і збяруць іх, і кінуць у агонь, і яны згараць.


І дзве алівы на ёй: адна з правага боку пляшкі і другая з левага яе боку».


І агарнуў людзей вялікі страх перад Госпадам, і складалі яны ахвяры Госпаду, і давалі прырачэнні.


І, калі нават застанецца у ёй дзесятая частка, яна зноў будзе аддадзена на вынішчэнне; як тэрэбініт або як дуб, ад якіх, калі іх ссякуць, штосьці трывалае застаецца. Святым насеннем будзе тое, што застанецца пасля яго.


у зямлю пшаніцы, ячменю і вінаграду, у якой растуць фінікавае, гранатавае і аліўкавае дрэвы, у зямлю алею і мёду,


Мы па прыродзе юдэі, а не з паганаў грэшнікі,


Я ёсць праўдзівая вінаградная лаза, а Айцец Мой – вінаградар.


Бо калі быў ты адсечаны ад прыроднай табе аліўнай дзічкі і насупраць прыроды прышчэплены да добрай алівы, дык тым лягчэй могуць быць прышчэплены да сваёй алівы тыя, што прыродныя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы