Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 89:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Скараціў Ты дні яго маладосці, пакрыў яго няславай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ты скараціў дні маладосьці ягонай, ганьбай пакрыў яго. (Сэлях)

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 89:46
17 Крыжаваныя спасылкі  

Калі далей пайду налева, не знайду Яго; калі павярну направа, не ўбачу Яго.


ЛЯМЭД. Чаму стаіш, Госпадзе, далёка, хаваеш Сябе ў часе смутку?


Прынізіў Ён на шляху магуцце маё, скараціў дні мае.


Юнакоў іх зжор агонь, а дзяўчаты іх — не замужам.


Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?


Навярні нас, Божа, збаўленне наша, і адвядзі гнеў Твой ад нас.


А я клікаў Цябе, Госпадзе, і раніцай малітва мая апярэдзіць Цябе.


Павярніся, Госпадзе, дакуль жа яшчэ? І будзь жа спагадны для сваіх паслугачоў.


Сапраўды, Ты ёсць Богам схаваным, Божа Ізраэлеў, Збаўца!


І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.


“Дом Давіда! Гэта кажа Госпад: “Судзіце справядліва раніцай, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, каб часам не ўзняўся гнеў Мой, як агонь, ды не разгарэўся так, што не будзе каму загасіць, з прычыны ліхоты ўчынкаў вашых”.


Абрэжцеся дзеля Госпада і адкіньце абрэзкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерузаліма, каб часам не ўспыхнуў, як полымя, гнеў Мой ды каб не разгарэўся, і ніхто не зможа яго затушыць дзеля ліхоты ўчынкаў вашых.


Асаромленыя мы, бо чулі знявагу, і ганьба пакрыла твары нашы, бо ўвайшлі чужынцы ў свяцілішча дома Госпада.


Пайду і зноў вярнуся ў Сваё месца, аж адпакутуюць і будуць шукаць аблічча Майго, і будуць прагнуць Мяне ў бедах сваіх.


у полымі агню, несучы адплату тым, што не ведаюць Бога і не слухаюць Евангелля Госпада нашага Ісуса Хрыста.


Бо Бог наш – гэта агонь паглынаючы.