Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 85:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Навярні нас, Божа, збаўленне наша, і адвядзі гнеў Твой ад нас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і спыні абурэньне Тваё на нас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 85:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?


Божа, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.


Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?


і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.


Які Бог падобны да Цябе, Які прабачае правіннасць і не абвінавачвае ў злачынстве астатак спадчыны Сваёй? Не трывае Ён навекі ў абурэнні Сваім, бо спагадны ў міласэрнасці Сваёй.


Скараціў Ты дні яго маладосці, пакрыў яго няславай.


Ці ж спыніўся Ён канчаткова ў міласэрнасці Сваёй, перапыніў слова ад пакалення да пакалення?


таму ўзгарэўся гнеў Госпада супраць гэтай зямлі, і навёў Ён на яе ўсе праклёны, якія ў гэтым скрутку запісаны.


Адпіхнуў Ты нас, Божа, зруйнаваў нас. Ты раззлаваны. Павярніся да нас.


А я буду выглядаць Госпада, буду чакаць Бога, Збаўцу майго; Бог мой выслухае мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы